Брэст: адмова прадстаўніку БСДП (Грамада) у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты гарадскога савета прызнаная неабгрунтаванай

2014 2014-02-26T11:42:00+0300 2014-02-26T11:42:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bsdpg-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадская выбарчая камісія аргументавала сваё рашэнне адмовіць у рэгістрацыі Генадзю Ігумнаву тым, што ён не пазначыў у свай дэкларацыі зямельны ўчастак на лецішчы. Сам Ігумнаў сцвярджае, што гэты ўчастак ім прададзены яшчэ некалькі гадоў таму.

У выніку ў Брэсцкую абласную выбарчую камісію была пададзена скарга на дзеянні гарадскога выбаркама, якая цалкам задаволена. Такім чынам, сябра БСДП (Г) і актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Генадзь Ігумнаў атрымае пасведчанне кандыдата ў дэпутаты і яму дадзена магчымасць выступіць на дзяржаўным радыё са сваёй перадвыбарчай праграмай.
Увогуле ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовага ўзроўню у Брэсце зарэгістраваны 27 прадстаўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і кампаніі “Гавары праўду!”, якія ладзяць перадвыбарчую кампанію пад адзіным лозунгам “За наш Брэст!”

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international