Маці палітвязня Андрэя Клімава звярнулася асабіста да міністра аховы здароўя Васіля Жарко

2007 2007-05-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У тэлеграме яна просіць тэрмінова абследаваць стан здароўя сына ва ўстановах Міністэрства аховы здароўя.

Як паведаміла Ала Клімава прэс-службе АГП, падчас яе першага звароту ў Міністэрства аховы здароўя Васіль Жарко быў у адпачынку. Адказ родныя атрымалі ад в.а. начальніка ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Таццяны Мігаль. Яна адказала, што 27 красавіка Андрэя Клімава ў СІЗА абследавалі начальнік медчасткі СІЗА № 1, начальнік тэрапеўтычнага аддзялення часткі, тэрапеўт і псіхіятр. Яны прызналі яго стан здавальняючым і сказалі, што палітвязень не патрабуецца ў шпіталізацыі.

Ала Клімава заявіла, што не давярае турэмным медыкам. І звяртаецца да міністра аховы здароўя з просьбай асабіста прачытаць папярэдні зварот, які яна паслала ў дзвюх тэлеграмах. У іх, у прыватнасці, адзначалася, што доўгі час начальнік медчасткі СІЗА Ала Мяхедава не аддавала Клімаву лекаў, якія яму перадалі родныя. Палітвязень, у якога хворае сэрца, знаходзіцца ў камеры, дзе ўсё паляць. У ёй на шэсць чалавек прыходзіцца чатыры ложка. Як напісаў родным Клімаў, ён мяркуе, што ў СІЗА дамагаюцца яго смерці. Ён скардзіцца на галаўныя болі і болі ў сэрцы. 16 траўня Клімаў другім разам звярнуўся з просьбай аб шпіталізацыі – да начальніка медчасткі СІЗА Алы Мяхедавай.

Як адзначыла ў тэлеграме міністру аховы здароўя Ала Клімава, родныя змушаныя звяртацца за дапамогай у АБСЕ, ААН, “Чырвоны Крыж” і іншыя міжнародныя арганізацыі, бо гаворка ідзе пра жыццё чалавека. “Няхай міжнародныя арганізацыі вызначаюць, што гэта – парушэнне правоў чалавека ці ўжыванне катаванняў, каб сын не вытрымаў і абгаварыў сябе”, – адзначыла маці Клімава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international