У Бярозе ўсе міліцэйскія сілы былі кінутыя на трох раздатчыкаў бюлетэняў (фота)

2014 2014-02-26T10:23:15+0300 2014-02-26T11:32:20+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-piket-liabedzka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не паспеў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прыехаць у Бярозу для раздачы бюлетэняў “Голас розуму”, як яго ўжо там чакаў чалавек у цывільным. Ён прадставіўся капітанам, але дакументаў не паказаў, узяў бюлетэнь,тыцнуў пальцам у карыкатуру “Мацька народца БССР” і сказаў:

- Гэта супраць прэзідэнта.

Лябедзька спытаў:

- А дзе выбачыце прэзідэнта. Ну калі лічыце, што гэта прэзідэнт, то няхай будзе ваш прэзідэнт.

Малады чалавек адыйшоў. Неўзабаве на месца раздачы бюлетэняў прыехалі 4 міліцэйскіх аўтамабілі. Спачатку падыйшоў намеснік старшыні раённай выбарчай камісіі Аляксандр Крагель –работнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама і спытаў, што тут праводзіцца. Яго цікавіў кандыдат у дэпутаты ад АГП, прысутны пры раздачы Андрэй Буранка.Затым па чарзе сталі падыходзіць міліцыянты і дапытвацца, што тут праводзіцца.

- Яны запатрабавалі тлумачальную ад старшыні Бярозаўскай раённай АГП Аляксандра Кабанава, якую ён напісаў тут жа ў міліцэйскім аўтамабілі, і яго адпусцілі.

Затым перапісалі дадзеныя старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення АГП Уладзіміра Вуека і самога Анатоля Лябедзькі.

Увесь час ішла відэаздымка, якую рабіў ужо сумнавядомы ў Бярозе чалавек ў чорным.

Не абыйшлося і без “цітушкі”, які крыкам крычаў, што бачыў, як раздавалі лістоўкі. Пасля слоў “медаль сабе зарабляеце” ён кінуўся да групы з кулакамі са словамі: “вы ещё мне угрожаете!”, але быў спынены міліцыянтамі, якія перапісвалі дадзеныя Вуека і Лябедзькі. Пасля перапісу дадзеных міліцыянты падыйшлі да “цітушкі”, які іх чакаў непадалёку.

 

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international