Канцэрт гурта “Dzieciuki” ў Берасці не адбудзецца

2014 2014-02-26T09:40:51+0300 2014-02-26T09:40:51+0300 be

Пра адмену канцэрта гурта “Dzieciuki” ў Берасці стала вядома за тры дні да запланаванага выступу гарадзенскага калектыва.

Сітуацыю каментуе суарганізатар Яўген Скрабутан:

- Канцэрт немагчыма правесці ў тым месцы, дзе мы яго запланавалі. Спецслужбы нібыта зацікавіліся канцэртам і вельмі баяцца яго правядзення ў Берасці. Мне здаецца, што гэта звязана з прэзентацыяй альбома гурта “Dzieciuki” ў Менску. Улады і спецслужбы пабачылі, што гурт прыцягвае цікавасць многіх людзей, што на канцэрт прыйшлі не дзясяткі, а сотні людзей.

Нагадаем, што напярэдадні ў сталічным клубе “RePublic” адбылася прэзентацыя альбома “Гарадзенскі гармідар”.

У незалежныя СМІ трапілі фота і відэа, якія сведчаць пра вялікую колькасць наведнікаў і прысутнасць нацыянальных сцягоў.

Прычыны прэтэнзій спецслужбаў арганізатарам пакуль невядомыя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства