Таямніцу фармавання ўчастковых камісій Бярозаўскі райвыканкам так і не рассакрэціў

2014 2014-02-25T17:45:08+0300 2014-02-25T17:45:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

Бярозаўскі райвыканкам не дазволіў у другі раз Тамары Шчапёткінай азнаёміцца з дакументамі па вылучэнні ва ўчастковыя камісіі. Яна была вылучана ва ўчастковую камісію грамадзянамі і ад іх прысутнічала на паседжанні выканкаму па фармаванні УВК. Пабыўшы на 4-хвілінным паседжанні райвыканкама, Т. Шчапёткіна не атрымала практычна ніякай інфармацыі адносна персанальнага складу камісій (у тым ліку – і датычна сябе асабіста), а таксама крытэраў, якімі кіраваўся выканаўчы орган пры вынясенні таго ці іншага рашэння. Яна папрасіла даць ёй магчымасць азнаёміцца з дакументамі па вылучэнні ў камісіі, але і ў гэтым ёй было адмоўлена. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы райвыканкаму Віталь Мшар, які тады вёў паседжанне, параіў напісаць заяву на імя старшыні райвыканкаму, каб атрымаць такі дазвол. І вось толькі 24 лютага (паседжанне адбывалася яшчэ 5 лютага) нарэшце Т.Шчапёткіна атрымала адказ на свой запыт за подпісам намесніка старшыні райвыканкаму Яўгена Тарасюка. У лісце сказана, што ёй адмаўляецца ў магчымасці азнаямлення з матэр’яламі па вылучэнні сябраў камісій і стварэнню ўчастковай камісіі № 11, куды яе не ўключылі. Маўляў, Тамара Шчапёткіна абскарджвала сваё неўключэнне ў судзе, дзе ёй прапаноўвалі азнаёміцца з дакументамі, але яна адмовілася. Калі адмовілася знаёміцца ў судзе, то, маўляў, навошта знаёміцца ў райвыканкаме.

Але пры чым тут азнаямленне з дакументамі толькі адной камісіі № 11, калі прадстаўніца грамадзян прасіла, каб ёй далі дазвол азнаёміцца наогул з усімі дакументамі – для Тамары Шчапёткінай так і незаразумела.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international