Гродна: 20 безальтэрнатыўных акругаў

2014 2014-02-25T13:11:49+0300 2014-02-26T11:17:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2014-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйна апублікаваны спіс зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Гродзенскага гарадскога савету. Усяго па 30 акругах гораду над Нёманам гарадская выбарчая камісія зарэгістравала толькі 41 кандыдата, што складае 1,37 прэтэндэнтаў на адну акругу. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваныя 29 мужчын і 12 жанчын. 20 акругаў будуць абсалютна безальтэрнатыўнымі, галасаванне на ўчастках гэтых акругаў страчвае ўсялякі сэнс.

   Беспамылкова можна прагназаваць і тых, хто стане гарадскім дэпутатам на астатніх 10 акругах. Сярод вылучэнцаў ўлады спрэс прадстаўнікі кіроўнай наменклатуры, сярод іх дырэктары школаў Аксана Кулеш, Лілія Кір'як, Сяргей Кісялёў, пракурор Уладзімір Клішын, начальнік УУС аблвыканкаму Уладзімір Сычэўскі, першы намеснік старшыні гарвыканкаму Барыс Фёдараў, цяперашні старшыня Гродзенскага гарадскога савету Анатоль Нікіцін, дырэктары розных прадпрыемстваў, галоўныя лекары шпіталяў і ўстаноў аховы здароўя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international