Прадпрымальнікам могуць дазволіць наймаць не толькі блізкіх сваякоў

2014 2014-02-25T11:44:02+0300 2014-02-25T11:44:02+0300 be

Індывідуальным прадпрымальнікам могуць дазволіць наймаць працаўнікоў, якія не з'яўляюцца членамі іх сем'яў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін па выніках праведзенай ва ўрадзе сустрэчы прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з прадпрымальнікамі.

 

«Урад пагадзіўся з прапановай дзелавых саюзаў аб увядзенні наёмных работнікаў для індывідуальных прадпрымальнікаў, — сказаў Аляксандр Калінін. — Дасягнута пагадненне, што ў праекце кампраміснага дакумента будуць тры наёмныя працаўнікі з моманту ўвядзення ўказа ў дзеянне. Гэта могуць быць любыя тры наёмныя працаўнікі, не абавязкова сваякі».

 

Норма, згодна з якой індывідуальны прадпрымальнік можа наймаць на працу толькі близкіх сваякоў, была ўведзеная ад 1 студзеня 2008 г. сумнавядомым загадам №760, які выклікаў масавыя пратэсты прадпрымальнікаў. Пункт пра наёмных працаўнікоў разглядаўся як удар па малым бізнэсе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international