Мазыр: раённая газета не надрукавала прозвішча адзінага альтэрнатыўнага кандыдата ў райсавет

2014 2014-02-24T16:37:30+0300 2014-02-25T12:45:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У мазырскай раённай газеце «Жыццё Палесся» з'явілася рашэнне раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў. Так, на 40 дэпутацкіх месцаў тут прэтэндуе 41 чалавек, то бок ёсць толькі адзін незалежны кандыдат – качагар Міхаіл Караткевіч. Але яго прозвішча ў раённай газеце не было надрукавана. «Думаю, гэта было зроблена адмыслова, каб выбаршчыкі не ведалі, што ёсць альтэрнатыва. Я напісаў скаргу ў раённую выбарчую камісію», - адзначыў Міхаіл Караткевіч. Яго канкурэнтам па акрузе з'яўляецца дырэктар аўтапарку.

У дэпутаты раённага Савету ідуць на безальтэрнатыўных акругах дырэктар ААТ «Мазырхімсервіс», галоўны ўрач паліклінікі, дырэктар спіртагарэлачнага заводу, генеральны дырэктары прадпрыемстваў «Мазырсоль», «Мазырсельмаш», «Мазырпрамбуд», «Мазырлес», «Мазырскія малочныя прадукты», начальнік РАУС і іншыя мясцовыя кіраўнікі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international