Кнігай Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» занялося КДБ

2014 2014-02-24T16:18:03+0300 2014-02-24T16:18:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kniha-karbalevicza.jpg

Ашмянская мытня накіравала выданне ў рэгіянальны аддзел Упраўлення КДБ (РОУ КДБ) па Гродзенскай вобласці г. Ашмяны, каб даследаваць на прадмет аднясення да Пераліку забароненых да ўвозу ці вывазу з тэрыторыі Мытнага саюзу тавараў.

 

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным лісце, які атрымаў салігорскі актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Малочка ад начальніка мытні Івана Нівяркевіча. Пасланне датавана 18-м лютага.

З ліста вынікае, што папярэдняя экспертыза, якую праводзіла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, кагосьці не задаволіла.

Начальнік мытні «просіць лічыць несапраўдным» папярэдні ліст з Ашмянскай мытні ад 23 студзеня: у ім сп-ра Малочку інфармавалі, што экстрэмізму ў кнізе Карбалевіча няма, і што ўладальнік можа забраць яе.

«На ўсе пытанні, пастаўленыя Ашмянскай мытняй перад мытным экспертам, адказы атрыманыя не былі, – піша цяпер начальнік мытні. – У дадзены момант вызначаецца іншая экспертная арганізацыя з мэтай атрымання адказаў на пастаўленыя Ашмянскай мытняй пытанні».

Адметна, што прыкладна па такім сцэнары развіваліся падзеі вакол фотаальбома «Прэс-фота Беларусі-2011». Спачатку Гродзенскія ідэолагі экстрэмізму ў кнізе таксама не ўгледзелі, і мытня пісала ГА «БАЖ», што фотаальбомы збіраюцца вярнуць уладальнікам. Між тым, літаральна праз месяц высветлілася, што кнігі перадалі ў КДБ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international