У Бялынічах палохаюць адказнасцю за масавыя беспарадкі падчас выбараў (дакумент)

2014 2014-02-24T16:16:03+0300 2014-02-24T16:16:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vykankamauskaje.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На інтэрнэт-старонцы Бялыніцкага райвыканкама ў рубрыцы “Выбары-2014” з’явіўся цікавы дакумент за подпісам начальніка Бялыніцкага РАУС палкоўніка Юрыя Сіманава.

У дакуменце пад назвай “Інфармацыя аб адказнасці за парушэнне выбарчага заканадаўства” пыводзіцца шэраг артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальнага кодэкса, і меры пакарання, якія прадугледжаны гэтымі артыкуламі.

Паказальна, што ў шэрагу іншых узгадваюцца артыкул 292 (масавыя беспарадкі) і артыкул 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Неабходна адзначыць, што на пасяджэнні Бялыніцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Бялыніцкага райсавета 20 лютага не быў зарэгістраваны ні адзін з трох дэмакратычных прэтэндэнтаў у кандыдаты. Падставай для адмовы ў рэгістрацыі паслужылі нібыта маючыя месцы недакладнасці ў падпісных лістах за вылучэнне патэнцыйных кандыдатаў.

Таксама акруговыя камісіі Бялыніцкай выбарчай акругі №1 і Круглянскай выбарчай акругі №27 па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета ў гэты ж дзень адмовілі ў вылучэнні ў якасці кандыдатаў у дэпутаты двум дэмакратычным актывістам з Бялыніч Пятру Шымбалёву і Алегу Мяцеліцу па аналагічных падставах. Такім чынам, ніякіх дэмакратычных кандыдатаў на выбарах у мясцовыя Саветы ў Бялыніцкім раёне не засталося.

Сітуацыю каментуе незалежны журналіст з Бялыніцкага раёна Барыс Вырвіч.

“Шчыра кажучы, у мяне з’явіліся сумневы, ці ўсё добра са станам здароўя ў Юрыя Пятровіча Сіманава і ў начальніка ідэалагічнага аддзела Бялыніцкага райвыканкама і па сумяшчальніцтву старшыні Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах дэпутатаў райсавета, Ірыны Уладзіміраўны Фурсавай пасля таго, як я прачытаў вывешаны на райвыканкамаўскім сайце дакумент, - кажа Барыс Вырвіч. – У Бялынічах што -- нехта збіраецца ісці штурмаваць мясцовы райвыканкам і абвяшчаць “Рудабельскую рэспубліку”, каб яго вывешваць, як папярэджанне? Усе дэмакратычныя прэтэндэны ў кандыдаты незарэгістраваныя, засталіся толькі лаяльныя, дык чаго мясцовым уладам хвалявацца? Абсалютна неадэкватныя дзеянні, на маю думку. Складваецца ўражанне, што “народная ўлада” вельмі баіцца гэты самы народ”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international