Кіраўнік Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў арыгінальным чынам адказаў на зварот аднаго з выбаршчыкаў

2014 2014-02-24T10:51:06+0300 2014-02-24T10:51:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” Юрась Жыдовіч хацеў даведацца дзе, калі і якім чынам дэпутаты давалі справаздачу перад жыхарамі горада, а таксама, як старшыня гарсавета Генадзь Масько кантраляваў выкананне закона “Аб зваротах грамадзян” астатнімі дэпутатамі.
“Замест уцямнага адказу мы атрымалі ад яго набор прапаноў не па сутнасці , - распавёў Юры Жыдовіч. - У першым пункце адказу Генадзь Масько адзначае, што дэпутатамі было праведзена каля 670 сустрэч з выбаршчыкамі. Калі гэта так, дык атрымліваецца, што кожны дэпутат у сярэднім прымаў па адным чалавеку ў месяц на працягу чатырох гадоў”.
Далей кіраўнік мясцовага гарсавету ў сваім адказе падкрэсліў, што “вельмі сумняваецца ў магчымасці абрання дэпутатамі актывістаў грамадзянскай ініцыятывы”. “Старшыня гарсавета абражае мяне, калі паведамляе, што я не з'яўляюся выбаршчыкам, бо не прыходжу галасаваць. Тут ён не мае рацыю, бо я маю права выбару не ў залежнасці ад таго, карыстаюся я ім ці не”, - адзначыў Юрый Жыдовіч.
Ліст старшыні гарадскога Савета дэпутатаў быў накіраваны ў рамках кампаніі “Народны кантроль”, які мае на мэце адсочваць дзейнасць уладальнікаў дэпутацкіх мандатаў. Арганізатары кампаніі заяўляюць, што яна будзе мець працяг як падчас цяперашніх выбараў, так і пасля іх правядзення.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international