У Ельску будуць судзіць Міколу Дземідзенку і Змітра Крэмянецкага

2014 2014-02-23T11:46:27+0300 2014-02-23T11:46:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ельскага раёна (Гомельшчына) у панядзелак 24 лютага адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў “Маладога фронту” Міколы Дземідзенкі і Змітра Крэмянецкага. Іх вінавацяць у парушэнні артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Актывістаў, якія выпраўляліся ў Кіеў, раніцай 22 лютага спынілі ўкраінскія памежнікі і без тлумачэння прычын паставілі штампы на забарону ўезду на тэрыторыю Ўкраіны на 5 год. Затым Дземідзенку і Крэмянецкага перадалі беларускаму боку. Там іх доўга трымалі ў чаканні міліцыі, а затым адвезлі ў бліжэйшы РАУС, у Ельск, дзе былі складзеныя пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння. Да суду актывісты знаходзяцца ў мясцовым пастарунку.

Прэсавая служба “Маладога фронту” нагадвае, што падчас папярэдняга візіту на Майдан у снежні у малодафронтаўцаў узялі падпіску аб неўдзеле ў пратэстных акцыях на тэрыторыі Ўкраіны.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international