viasna on patreon

18 верасьня судзьдзя суда Ленінскага раёну г. Мінска Алена Церашкова аштрафавала мінчанку Аксану Новікаву на 2 100 000 рублёў (больш за 1 000 даляарў ЗША) за пікетаваньне рэзідэнцыі прэзідэнта.

2003 2003-09-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 верасьня судзьдзя суда Ленінскага раёну г. Мінска Алена Церашкова аштрафавала мінчанку Аксану Новікаву на 2 100 000 рублёў (больш за 1 000 даляарў ЗША) за “парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня пікетаваньня” (арт. 167-1 ч.2 КаАП РБ). А. Новікава паведаміла БелаПАН, шт раніцай 18 верасьня з плакатам “За што ты аадаў “Газпраму” 360 мільёнаў далараў?” яна была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі каля будынку рэзідэнцыі прэзідэнта, дастаўленая ў аддзяленье міліцыі, а затым – у суд.

Як адзначыла А. Новікава, “Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 16 верасьня прызнаўся, што толькі ў 2003 годзе прадставіў расійскаму “Газпраму” ільготы на суму 360 млн. Даляраў ЗША. Калі ўлічыць, што за нзіт расійскага газу праз сваю тэрыторыю Беларусь атрымае толькі 120 млн. Даляраў, то напрошваецца пытаньне аб тым, наколькі разумана вядзецца гаспадараньне ў нашай краіне”, -- сказала яна.

Нагадаем, што ў красавіку 2003 году Аксана Новікава была асуджаная на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады за паклёп на прэзідэнта А. Лукашэнку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства