БСДП заяўляе пра рэгістрацыю 52 кандыдатаў у дэпутаты

2014 2014-02-21T13:59:06+0300 2014-02-21T13:59:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bsdpg-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.

Найбольшая колькасць сацыял-дэмакратычных кандыдатаў зарэгістравана ў Брэсцкай вобласці - 35 чалавек. У Віцебскай вобласці - 8, Мінску - 5, Мінскай вобласці - 2, Магілёўскай і Гомельскай вобласці - па аднаму кандыдату ў дэпутаты. У Гродзенскай вобласці не зарэгістравалі ніводнага кандыдата ў дэпутаты ад партыі.

Нагадаем, што першапачаткова было зарэгістравана 99 ініцыятыўных груп сацыял-дэмакратаў і іх прыхільнікаў, аднак далёка не ўсе здолелі паспяхова прайсці рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты. 

Сярод зарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты - першы намеснік старшыні БСДП Ігар Маслоўскі, намеснікі старшыні Ганна Канюс і Аляксей Сігаеў, а таксама сябра Прэзідыума Алег Шабетнік.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international