Валянцін Стэфановіч : “Мы вернемся да дыскусіі адносна абмежавання доступу да сайта spring96.org у судзе”

2014 2014-02-21T11:38:15+0300 2014-02-21T11:55:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_27.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў прыватную скаргу ў Калегію па грамадзянскіх справах Мінскага  гарадскога суда на вызначэнне суда Цэнтральнага раёна аб спыненні вытворчасці па справе ўнясення у “чорныя спісы” сайта  spring96.org.

18 лютага суд Цэнтральнага раёна г.Мінска пры разглядзе скаргі  на рашэнне Генпракуратуры ўнесці сайт spring96.org у спіс абмежаванага доступу для інтэрнэт-карыстальнікаў, вынес вызначэнне, згодна з якім Стэфановіч Валянцін прызнаны неналежным заяўніком, паколькі не з'яўляецца ўласнікам сайта spring96.org, яго асабістыя правы праз унясенне сайта ў спіс забароненых не парушаныя. Акрамя таго, суд пастанавіў спыніць вытворчасць па грамадзянскай справе.

Прадстаўнік Генеральнай пракуратуры у ходзе судовага паседжання выказаў сваё меркаванне аб тым, што лічыць неабходным спыніць вытворчасць па справе, паколькі пастанова Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь ад 08.08.2011 г. аб уключэнні ідэнтыфікатара інтэрнэт-рэсурса spring96.org у спіс абмежаванага доступа не закранае правоў заяўніка.

Валянцін Стэфановіч у прыватнай скарзе адзначае, што “суд прыйшоў да высновы, што ў адносінах да мяне пастановай Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2011 г. ніякія абмежаванні не прымаліся, мае правы парушаны не былі. Такім чынам, на думку суда, я з’яўляюся неналежным заяўніком, паколькі ў сілу заканадаўства не надзелены правам на абскарджанне дадзенай пастановы”.

З вызначэннем, вынесеным судом Цэнтральнага р-га г. Мінска праваабаронца не згодны, паколькі лічыць, што яно не заснавана на законе і парушае ягонае законнае права на абскарджанне дзеянняў дзяржаўнага органа, якія парушаюць правы, у судовым парадку.  

Таму Валянцін Стэфановіч просіць Калегію па грамадзянскіх справах Мінгарсуда адмяніць вышэйзгаданае вызначэнне суда Цэнтральнага раёна і абавязаць суд аднавіць вытворчасць па скарзе для разгляду яе па сутнасці.

Каментуючы вызначэнне Валянцін Стэфановіч адзначае наступнае:

“Учора я падаў прыватную скаргу у Менгарсуд на вызначэнне суда Цэнтральнага раёна аб спыненні вытворчасці па маёй скарзе, паколькі з ім нязгодны і лічу гэтае вызначэнне незаконным. У сваім вызначэнні суд спаслаўся на падставу аб спыненні вытворчасці п.1 ч.1 арт. 164 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса, гэта значыць – справа непадведамасная судам.

Аднак жа скарга падавалася ў парадку вытворчасці па справах, якія вынікаюць з адміністратыўна- прававых адносінаў, а такая катэгорыя спраў паводле ГПК судам падведамасная”.

Таксама Валянцін Стэфановіч лічыць памылковай выснову суда аб тым, што ён нібыта з’яўляецца неналежным заяўнікам:

“Любы грамадзянін, калі ён лічыць, што ягоныя правы парушаныя, мае права звярнуцца ў суд. У дадзеным выпадку я законна скарыстаўся сваім законным правам і суд павінен быў прыняць рашэнне па справе: альбо прызнаць дзеянні, якія абскарджваюцца, законнымі і адмовіць у задавальненні скаргі, альбо прызнаць незаконнымі і абавязаць прыняць меры па аднаўленні маіх парушаных правоў. Грамадзянска-працэсуальны кодэкс у прынцыпе не ўтрымлівае такога паняцця, як неналежны заяўнік, яго проста не існуе. Таму гэтае вызначэнне абмежавала мае правы на зварот у суд як грамадзяніна, а суд ухіліўся ад дачы ацэнкі гэтых фактаў і прыняцця рашэння.  Думаю, мы яшчэ сустрэнемся у судзе Цэнтральнага раёна з шаноўным пракурорам і суд будзе разглядаць маю скаргу па сутнасці. Мы вернемся таксама да  дыскусіі адносна абмежавання доступу да інтэрнет рэсурса spring96.org.”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international