Права на адукацыю: ці могуць інваліды рэалізаваць яго ў поўнай меры?

2014 2014-02-21T11:24:45+0300 2014-02-21T11:24:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ofis_pa_pravah_invalidau-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Людзі з інваліднасцю нароўні з іншымі грамадзянамі маюць права на гарантаваную і замацаваную Канстытуцыяй Беларусі даступнасць вышэйшай адукацыі. Кожны можа на конкурснай аснове ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных навучальных установах.

 
Але практыка такая , што людзі з інваліднасцю часта не могуць у поўнай меры і нароўні з аднагодкамі рэалізаваць гарантаванае права на адукацыю.
 
Эксперты вылучаюць наступныя прычыны, якія перашкаджаюць атрыманню вышэйшай адукацыі людзьмі з інваліднасцю:

- стан здароўя;
- патрэба ў пастаянным доглядзе ( нявырашанасць пытання іх суправаджэння );
- нізкі ўзровень даходаў;
- адсутнасць безбар'ернага асяроддзя як на шляху руху ад дома да ўстановы адукацыі, так і ў саміх навучальных карпусах;
- неталерантнае стаўленне навакольных да людзей з бачнымі прыкметамі інваліднасці;
- адсутнасць сістэмы дыстанцыйнага навучання, роўнай па якасці дзённай форме навучання, якая фінансуецца з бюджэту;
- нізкі ўзровень матывацыі да атрымання вышэйшай адукацыі, бо людзям з інваліднасцю даводзіцца самастойна пераадольваць бар'еры для яе атрымання, у тым ліку шмат каму з прычыны крайняй складанасці (часовай) сумяшчэння навучання з працоўнай дзейнасцю;
- недахоп і/або адсутнасць асістыўных тэхналогій і навучальных матэрыялаў;
- недахоп кваліфікаванага спецыялізаванага персаналу.


Больш падрабязна азнаёміцца ​​з вынікамі даследавання Офіса па правах людзей з інваліднасцю вы можаце ў аналітычным матэрыяле «Права людзей з інваліднасцю на вышэйшую адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international