У Бярозе зарэгістраваны 46 кандыдатаў у раённы савет і 3 – у абласны

2014 2014-02-21T10:54:26+0300 2014-02-21T10:54:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynouniki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Не быў зарэгістраваны адзін прэтэндэнт -- прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яўген Кабанаў. Ён не адзначыў у дэкларацыі аўтамабіль “Жыгулі”, які лічыцца за ім, хаця прададзены па даверанасці 3 гады таму. Таксама ён не прадаставіў дакумент па адукацыі і не падаў копію працоўнай кніжкі.

Апазіцыю будзе прадстаўляць на выбарах у абласны і раённы саветы 1 кандыдат ад АГП Андрэй Буранка і ў раённы савет 1 кандыдат ад Партыі БНФ Яўген Пракурат.

Сярод астатніх 44 кандыдатаў у раённы савет зарэгістраваны незалежны кандыдат -- пенсіянерка Таццяна Тарасевіч, якая ішла шляхам збору подпісаў грамадзян.

Сярод 43 кандыдатаў 2 настаўнікі, адзін стругальшчык. Астатнія -- кіраўнікі розных рангаў.

Цікава, што ніхто, акрамя Т.Тарасевіч, на паседжанне па рэгістрацыі не прыйшоў.

Конкурс на адно дэпутатскае месца – 1,7.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international