За 40 дэпутацкіх месцаў у Брэсцкім гарсавеце будзе змагацца 121 кандыдат

2014 2014-02-21T10:46:50+0300 2014-02-21T10:46:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З прычыны нібыта недакладнасці звестак, указаных у дэкларацыях, гарадскі тэрытарыяльны выбаркам адмовіў у рэгістрацыі тром прэтэндэнтам ад дэмакратычнай супольнасці.

З ліку зарэгістраваных кандыдатаў 32 чалавекі былі вылучаны працоўнымі калектывамі. Два спосабы вылучэння - шляхам збору подпісаў і ад працоўных калектываў - выкарыстаў 31 кандыдат. Акрамя таго, адначасова шляхам збору подпісаў і ад палітычных партый вылучаны 12 чалавек. Вылучэнцамі ад грамадзян з'яўляюцца 20 кандыдатаў, а ад палітычных партый - 26.
Найбольшая колькасць кандыдатаў-партыйцаў зарэгістравана ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ( Грамада) - 8, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” - 7, Партыі БНФ - 6.
У гарадской выбарчай камісіі таксама паведамілі, што ў якасці кандыдатаў былі зарэгістраваны 11 чалавек, якія зараз з’яўляюцца дэпутатамі Брэсцкага гарсавета.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international