На 40 мандатаў Гомельскага гарсавету прэтэндуюць 108 чалавек

2014 2014-02-20T19:05:33+0300 2014-02-20T19:05:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 лютага прайшло паседжанне па рэгістрацыі кандыдатаў у Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў. Як паведаміў назіральнік Анатоль Паплаўны, зарэгістравалі 108 кандыдатаў, адмовы атрымалі 16 чалавек, у тым ліку не прайшлі дэмакратычныя кандыдаты (5 – ад АГП, адзін – са «Справядлівага свету»). Таксама атрымалі адмову грамадскія актывісты Кастусь Жукоўскі (кааліцыя «Наша альтэрнатыва»), Галіна Краўчанка (ініцыятыва «Гомельскі дэмакратычны форум»). Ішлі яны шляхам збору подпісаў.

Ад АГП зарэгістравалі 13 кандыдатаў, 7 – ад партыі левых «Справядлівы свет».

«Асноўныя прэтэнзіі былі да дэкларацый і подпісаў. Так, нехта з прэтэндэнтаў не задэклараваў дом, аўтамабіль ці каштоўныя паперы. Былі прэтэнзіі і да подпісаў – маўляў, несапраўдныя», - адзначыў Анатоль Паплаўны.

Ён дадаў, што звыкла ў дэпутаты гарсавету ідуць кіраўнікі прадпрыемстваў, напрыклад, дырэктары аўтапарку, фабрыкі «Спартак» і іншых.

Дарэчы, днямі ў газеце «Вячэрні Гомель» быў артыкул, прысвечаны выбарам. Выданне прыводзіць словы старшыні гарадской выбарчай камісіі Аксаны Рудзянок: «Новаўвядзенняў выбарчай кампаніі ў гэтым годзе няма, вырашана ісці па ўжо вядомай дарозе, каб усім было зручней».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international