Мазыр: на 40 месцаў у райсавеце — 41 кандыдат

2014 2014-02-20T18:06:26+0300 2014-02-20T18:06:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 лютага адбылося паседжанне Мазырскай раённай выбарчай камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Мазырскага райсавета 27 склікання. Было пададзена 45 заяў прэтэндэнтаў на 40 выбарчых акруг, зарэгістраваны 41 кандыдат.

Як паведаміў назіральнік Уладзімір Целяпун, разгляд пададзеных дакументаў спачатку адбываўся на «працоўным паседжанні» выбарчай камісіі. Там была выбрана неабходная колькасць подпісаў для праверкі, прынята рашэнне аб накіраванні запытаў па праверцы дэкларацый, сапраўднасці подпісаў.

Толькі на адной акрузе (Паўднёвай №28) будуць два кандыдаты: дырэктару Мазырскага аўтобуснага парка №2 будзе канкурэнтам качагар Міхаіл Караткевіч.

«Усе астатнія кандыдаты - спрэс дырэктары, начальнікі, загадчыкі прадпрыемстваў, устаноў, аддзелаў. Чатыром прэтэндэнтам, у тым ліку траім ад Руху «За свабоду» па розных прычынах адмовілі ў рэгістрацыі. Маўляў, не ўсе дадзеныя былі ў дэкларацыі, унясенне даты подпісаў не ўласнаручна, няправільна ўказаны адрасы (месца пражывання замест месца рэгістрацыі) і гэтак далей», - пракаментаваў назіральнік.

Ён звярнуў увагу на тое, што паседжанню выбарчай камісіі папярэднічала «працоўнае паседжанне». «Калі яно адбывалася і ці магчыма азнаёміцца з пратаколам гэтага таямнічага паседжання, у інфармацыі мне адмовілі. Ствараецца чарговы «эліт-клуб» пад назвай Мазырскі раённы Савет дэпутатаў са «сваіх» людзей. Аб гэтым паседжанні абвесткі не было на сайце выканкаму, і мне, як акрэдытаванаму назіральніку, не паведамілі. Хаця абавязаны былі і па Выбарчаму кодэксу, і метадычным указанням ЦВК», - падкрэсліў Целяпун.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international