Бабруйск: Блогеру пагражаюць ужо чатыры крымінальныя справы

2014 2014-02-20T14:38:14+0300 2014-02-21T16:34:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zalniu-aleg-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Жаўноў.

Алег Жаўноў.

У Бабруйску працягваецца супрацьстаянне Алега Жалнова і супрацоўнікаў міліцыі і ДАІ. За апошні год, кажа блогер, на яго было заведзена 14 спраў: адна грамадзянская, дзевяць адміністрацыйных, пагражаюць чатыры крымінальныя. Яшчэ адна крымінальная распачата ў адносінах да сына Алега - Аляксея Жалнова. Па некаторых справах судовыя працэсы ўжо прайшлі, але большасць судоў яшчэ чакае бабруйчаніна наперадзе.

-Сёння праводзіцца судова-псіхіятрычная экспертыза па Аляксею, - распавядае Алег Жалноў. -Для сына мы заключылі дамову з адвакатам. Я буду карыстацца правам на абарону, але паколькі грошай няма, скарыстаюся паслугамі бясплатнага адваката.

Пакуль даты судоў па крымінальных справах не прызначаны, праводзяцца праверкі. Большасць заведзеных спраў тычыцца мінулагадовага выпадку каля будынка ДАІ.

-Дасюль правяраюць маю тэхніку, нібыта там знайшлі порна, а гэта можа быць артыкул 343 Крымінальнага кодэкса. Артыкул 369: за размяшчэнне відэазапісаў правапарушэнняў з боку міліцыі ў Інтэрнэце - распачатая крымінальная справа. Яшчэ адна крыміналка пагражае мне па артыкуле № 340 "Заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы", ідзе праверка. Гэта следства майго візіта ў УУС, калі адзін з міліцыянтаў успрыняў мае рэчы як пагрозу бяспекі і аформіў гэта як заяву аб выбуху, які рыхтуецца, - кажа блогер.

За апошнія месяцы Жалнова болей за 40 разоў выклікалі ў міліцыю для апытанняў і допытаў.

-Пры гэтым афіцэры, якія падпісвалі позвы, часам не з'яўляліся на службу ў прызначаны час, то бок, абы выклікаць. Чатыры разы ў адносінах да мяне прымянялі фізічную сілу, двойчы надзявалі на рукі кайданкі, сканфіскавана 13 адзінак тэхнікі, - падсумоўвае Алег Жалноў.

Нагадаем, Алег Жалноў вядомы сваім блогам. У ім бабруйчанін выкладае аўдыё і відэаматэрыялы, на якіх фіксуе дзеянні міліцыі і ДАІ, якія лічыць незаконнымі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international