Ілля Дабратвор абскарджвае рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты

2014 2014-02-20T12:14:49+0300 2014-02-20T13:38:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dabratvor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілля Дабратвор

Ілля Дабратвор

Выбарчая камісія Заводскага раёна Мінска 19 лютага адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Менгарсавета Іллю Дабратвору. Вылучэнец ад Менскай гарадской партыі БНФ збіраўся балатавацца па Ахоцкай выбарчай акрузе №1.

Камісія палічыла, што актывіст, паводле дадзеных, указаных у дэкларацыі аб даходах і маёмасці  і на падставе адказу Падатковай інспекцыі па Мінскаму раёну, не меў даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці ў дэкларуемы перыяд часу. Такім чынам, лічыць камісія,  Ілля Дабратвор, які пражывае ў аграгарадку Калодзішчы Мінскага раёна, не ажыццяўляе прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі Менска і згодна з арт. 60 Выбарчага кодэкса РБ не можа быць зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па горадзе Менску.

У сваёй скарзе Ілля Дабратвор тлумачыць, што стаіць на ўліку ў Інспекцыі па падатках і зборах Заводскага раёна і ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка выплочвае адзіны падатак у фіксаванай суме. А звесткі пра яго раённая выбарчая камісія чамусці запатрабавала ў падатковай інспекцыі па Мінскаму раёну, дзе ён на ўліку не стаіць. Хаця аб тым, што ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка Дабратвор быў зарэгістраваны Менгарвыканкамам, раённая выбарчая камісія магла пераканацца з прадстаўленага ёй пасведчання.

Таксама ў рашэнні была не ацэненая даведка, прадстаўленая Дабратворам з месца ягонай працы – гандлёвага цэнтра “Максімус”, згодна з якой актывіст арандуе там гандлёвае месца.

Зыходзячы з гэтага, Ілля Дабратвор просіць Менскую гарадскую камісію па выбарах дэпутатаў у мясцовыя саветы ў трохдзённы тэрмін разгледзець ягоную скаргу і адмяніць рашэнне Выбарчай камісіі Заводскага раёна Мінска. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international