Партыйнае заканадаўства ў Беларусі паправілі

2014 2014-02-20T09:10:08+0300 2014-02-20T09:10:08+0300 be

20 лютага набылі моц папраўкі ў некаторыя законы па дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

0

Цяперашнія папраўкі, як адзначае Мінюст, спрашчаюць некаторыя моманты, звязаныя з дзяржрэгістрацыяй партый і аб'яднанняў, а таксама ліквідуюць прабелы ў заканадаўстве.

У прыватнасці, перадае БелаПАН, захоўваецца норма, што заснавальнікамі грамадскага аб'яднання павінны з'яўляцца не менш за 50 чалавек. Аднак іх колькасны склад цяпер не прывязваецца да абласцей і Мінску.

Спрашчаецца парадак рэгістрацыі зменаў і дапаўненняў у статуты партый і аб'яднанняў: яны будуць афармляцца ў выглядзе дадаткаў да статутаў. Раней любая, нават нязначная, змена патрабавала прыняцця новай рэдакцыі статута.

Папраўкі таксама прадугледжваюць магчымасць ператварыць грамадскае аб'яднанне ў палітычную партыю. Адпаведнае рашэнне павінен прымаць вышэйшы орган аб'яднання. Пасля прыняцця такіх рашэнняў орган грамадскага аб'яднання набывае статус вышэйшага органа палітычнай партыі.

Патрабаванні да стварэння палітычных партый пры гэтым застаюцца ранейшымі — наяўнасць не менш за 1000 заснавальнiкаў ад большасці абласцей краіны і Мінску.

Дарэчы, пры ператварэнні грамадскага аб'яднання ў партыю на працягу шасці месяцаў да прыняцця такога рашэння аб'яднанне не мае права прама ці ўскосна атрымліваць грашовыя сродкі ды іншую маёмасць з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, дзяржаўных органаў і арганізацый, міжнародных арганізацый і замежных грамадзян.

Акрамя таго, партыя ў адрозненне ад аб'яднання, не можа займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international