Вярхоўны суд разгледзіць скаргу Аляксандра Грунова на паўторны смяротны прысуд

2014 2014-02-20T08:09:55+0300 2014-02-20T08:47:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grunou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Аляксандр Груноў. Фота: gp.by

Разгляд касацыйнай скаргі паўторна асуджанага да вышэйшай меры пакарання жыхара Гомеля Аляксандра Грунова і яго адваката Сяргея Краснова прызначаны на 9.30 раніцы 8 красавіка бягучага года ў судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда.

Нягледзячы на паўторнае прызнанне віны ў забойстве дзяўчыны, асуджаны да расстрэлу жыхар Гомеля з прысудам зноў не пагадзіўся і праз адваката падаў касацыйную скаргу. Аляксандр Груноў лічыць, што суд павінен быў прыняць у якасці змякчаючай віну акалічнасці яго чыстасардэчнае прызнанне ў забойстве (яўку з павіннай) і супрацоўніцтва са следствам, як аб гэтым было указана ў вызначэнні судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда.

Нагадаем, 14 чэрвеня 2013 года Гомельскі абласны суд пад старшынствам суддзі Сяргея Шамехіна вынес смяротны прысуд ў дачыненні 25-гадовага жыхара абласнога цэнтру Аляксандра Грунова па абвінавачанні ў забойстве студэнткі ГДУ імя Ф.Скарыны Наталлі Емельянчыкавай. Тады ў судзе абвінавачаны прызнаў сваю віну цалкам.  

22 кастрычніка 2013 года судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда адмяніла рашэнне суда першай інстанцыі, справу накіравала ў той жа суд для новага разгляду ў другім складзе суддзяў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International вітала той факт, што Вярхоўны суд краіны адмяніў смяротны прысуд.

24 снежня 2013 года Гомельскі абласны суд пад старшынствам суддзі Анатоля Тозіка ў другі раз прысудзіў Аляксандра Грунова да вышэйшай меры пакарання – растрэлу. У судзе абвінавачаны віну прызнаў цалкам і папрасіў прабачэння ў маці забітай Наталлі Емельянчыкавай.

У сувязі з новым смяротным прысудам Кэтрын Эштан – вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах - асудзіла чарговы смяротны прысуд Аляксандру Грунову і ў чарговы раз заклікала беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Малады чалавек плануе звярнуцца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН, дзеля чаго праз адваката падпісаў адпаведныя даверанасці на імя сваёй маці і гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, удзельніка кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". паведамляе “Гомельская вясна”.

 

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда паведамляе, што Аляксандра Грунова на мінулым тыдні перавезлі з Гомельскага следчага ізалятара ў СІЗА №1 у Менск.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international