Чарговае пракурорскае папярэджанне незалежнаму журналісту

2014 2014-02-19T16:11:55+0300 2014-02-19T16:11:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzeshuk.jpg
Юрый Дзяшук.

Юрый Дзяшук.

19 лютага Юрый Дзяшук быў чарговы раз выкліканы ў пракуратуру, дзе журналісту і было ўручана афіцыйнае папярэджанне. Гаворка ў папярэджанні ідзе пра забарону працаваць без акрэдытацыі на карысць замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама пра недапушчальнасць публікацыі неправеранай інфармацыі. Цікава, што пісьмовую копію папярэджання журналісту ў пракуратуры перадаць адмовіліся.

Падчас папярэдняга візіту, які адбыўся 10 лютага, у пракуратуры Лідскага раёна Юрыя апыталі адносна яго журналісцкай працы.

Скарыстаўшыся законным правам, журналіст адмовіўся адказваць на некаторыя пытанні, пры гэтым патлумачыў, што працуе са СМІ як фрылансер, і з яго матэрыяламі можна пазнаёміцца шмат на якіх беларускіх сайтах, а таксама ў газетах і часопісах.

Юры Дзяшук у 2008 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ, адслужыў у войску і вярнуўся ў Бярозаўку. З гэтага часу пачаў супрацоўніцтва з мясцовымі і рэспубліканскім выданнямі, такімі, як “Лідская газета”, “Прынёманскія весткі”, “Лідскі летапісец”, сайт Lida.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international