Лукашэнка пагражае прадпрымальнікам, якія будуць удзельнічаць у забастоўках

2014 2014-02-19T12:00:21+0300 2014-02-19T12:00:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lukashenka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка.

18 лютага на нарадзе, дзе прысутнічалі чыноўнікі і прадпрымальнікі, Лукашэнка заявіў апошнім: “Мяне не трэба пужаць. Калі хтосьці з вас пачне баставаць, я выдам такі ўказ, што вы ўжо не зможаце выйсці на працу не толькі на сваёй гандлёвай кропцы, але ні ў адным месцы краіны”.

Пытанні, якія абмяркоўваліся на сустрэчы, датычыліся зменаў у заканадаўстве для прадпрымальніцкай дзейнасці. Адно з самых балючых пытанняў для ІП – новыя правілы сертыфікацыі для вырабаў лёгкай прамысловасці – працэдура атрымання сертыфікатаў працяглая і затратная, на 80% атрымаць сертыфікаты наогул немагчыма. Некалькі разоў прадпрымальнікам удавалася адтэрмінаваць увядзенне новых правілаў у межах Мытнага саюза, але падобна, што з прыняццем новага ўказа сертыфікацыя стане абавязковай. Прадпрымальнікі звярнуліся з просьбай, каб для пачатку суправаджальныя дакументы ўводзіліся на адну-дзве групы тавараў, а пасля стварэння ўмоваў для таго, каб ІП маглі закупляць тавар з дакументамі, пераводзіць астатнія групы.

Сустаршыня «Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва» Віктар Маргелаў мяркуе, што многія індывідуальныя прадпрымальнікі негатыўна адрэагуюць на падпісанне ўказа «Аб некаторых пытаннях рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі». Праект указа дапрацуюць на працягу месяца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international