У Магілёве незалежныя журналісты пад увагай чыноўнікаў і праваахоўнікаў

2014 2014-02-19T10:25:24+0300 2014-02-19T10:25:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rudnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік загадаў “сцерці ў парашок пісак” з незалежнай маланакладнай газеты “НАШ Магілёў”, а ўчастковы цікавіцца, чым займацца незалежны журналіст Алесь Буракоў (старэйшы).

Пятра Рудніка раззлаваў артыкул, які размешчаны на сайце газеты “НАШ Магілёў” пра першага намесніка старшыні аблвыканкама Аляксея Кісялёва “Магілёўскі чыноўнік не пускаў на прыём жанчыну з дзіцем”.

Як паведаміла “крыніца” з аблвыканкама, Пётр Руднік так моцна абураўся і крычаў з гэтай нагоды на пасяджэнні аблвыканкама, што загадаў начальніку абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў Фёдару Балейку (не для пратаколу) любымі спосабамі “сцерці ў парашок пісак” і “НАШ Магілёў”.

Галоўны рэдактар незалежнай маланакладнай газеты “НАШ Магілёў” Ігар Барысаў лічыць, што трэба не змагацца з незалежнай прэсай, а ўзвышаць узровень культуры і выхаванасці мясцовых чыноўнікаў.

“Артыкул сам па сабе не надзвычай востры. Яго гераіняй з’яўляецца Ірына Ільінская, якая расказала нашым журналістам пра сітуацыю, якая склалася падчас яе прыёму першым намеснікам старшыні аблвыканкама Кісялёвым. Ён не хацеў яе запускаць у кабінет з дзіцем, якое спала ў яе на руках. Ён прапанаваў пакінуць дзіця ў калідоры. Толькі тады, калі людзі ў калідоры ўзнялі гул, чыноўнік пусціў да сябе жанчыну. За гэта нас сціраць у парашок? Калі чалавек не ўмее працаваць з людзі і быць чулым, ці варты ён займаемай пасады?” - кажа Ігар Барысаў.

Барысаў мяркуе, што пасля выказвання “губернатара” могуць адбывацца правакацыі ў дачыненні да журналістаў “НАШага Магілёва”.

Тым часам стала вядома, што ўчастковы зацікавіўся незалежным журналістам Алесем Бураковым (старэйшым). Міліцыянт тэлефанаваў яго суседцы і браў у яе на яго характарыстыку, распытваў пра тое, чым займаецца Буракоў.

 “Я высветліў, хто мой участковы і паспрабаваў з ім звязацца. Мне сказалі ў пастарунку, што гэта Аляксандр Уласенка, аднак сёння ён ужо скончыў працу, а заўтра не працуе. Па мабільнаму тэлефону адказвае яго сваячніца, якая кажа, што цяпер гэта яе нумар. Калі не пацвердзіцца, што гэта званіў участковы, то тады маёй суседцы маглі званіць толькі супрацоўнікі КДБ”, - кажа Алесь Буракоў.    

Буракоў мяркуе, што такая ўвага да яго асобы з’яўляецца прафілактычнай напярэдадні не выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, а прэзідэнцкіх, да якіх засталося не так шмат часу.

Cпасылка на артыкул, які раззлаваў Рудніка -  http://gazetanm.eu/content/magilyouski-chynounik-ne-puskau-na-pryyom-zhanchynu-z-dzicya

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international