Альтэрнатыўная служба — 2,5 гады замест 1,5 звычайнай

2014 2014-02-19T10:04:36+0300 2014-02-19T10:04:36+0300 be

Новы варыянт праекта закона “Аб альтэрнатыўнай службе” паступіў у Палату прадстаўнікоў 6 лютага. Калі будзе разгледжаны — невядома.

“Ён яшчэ толькі паступіў, пра што можа быць гаврока? Пра якую дату? Па рэгламенце ён будзе разглядацца ў пастаянных камісіях. У экспертна-прававым упраўленні. Усё будзе залежаць ад таго, якія будуць заўвагі… Ніякіх тэрмінаў, ніякіх перспектываў на працу ў мяне пакуль няма. Ёсць толькі голы праект”, — расказваюць мне ў Камітэце па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў пра магчымыя даты разгляду праекта.

Закон “Аб альтэрнатыўнай службе” распрацоўваецца ў Беларусі ўжо не адзін год, аднак упершыню такі праект быў унесены на разгляд у парламент толькі напрыканцы 2013-га. Унесены і… рэдкі выпадак для беларускага заканадаўства — адкліканы на дапрацоўку. Другі раз праект закона з’явіўся ў будынку на плошчы Незалежнасці 6 лютага. Па словах чыноўнікаў, бліжэйшыя два тыдні ён будзе ляжаць у Камісіі па працы. Потым яго чакае мноства прыгодаў у іншых камісіях.

У інтэрнэце праект закона можна чытаць ужо тыдзень. Актыўны удзельнік кампаніі “За альтэрнатыўную службу” Міхаіл Пашкевіч гаворыць, што ён мінімальна адрозніваецца ад папярэдняй версіі. Хіба толькі карныя санкцыі павялічыліся. Галоўная хіба засталася — альтэрнатыўшчыкі павінны працаваць па-за Працоўным кодэксам. Гэта значыць, без права на забастоўку і іншых сацыяльных выгодаў. А яшчэ з фіксаваным заробкам на ўвесь тэрмін адбыцця службы. Гэта 30 месяцаў для асобаў без вышэйшай адукацыі і 20 з ёй. Пашкевіч кажа, што калі “за палітыку” сядзеў на так званай “хатняй хіміі”, і тое меў больш людскія ўмовы.

“У мяне заробак не быў фіксаваны. Я мог зарабляць хоць мільён, хоць дзесяць. Я жыў па Працоўным кодэксе. І вось у мяне тады пытанне, чаму чалавек, які выконае абавязак перад Радзімай, трапляе ў становішча, горшае ад крымінальнакаў? Крымінальнікі маюць больш правоў згодна з гэтым праектам, чым альтэрнатыўшчыкі”.

Пры гэтым тэрмін звычайнай вайсковай службы цяпер у Беларусі — 18 і 12 месяцаў адпаведна, гэта амаль удвая менш, чым прапануецца прызначаць для тых, хто выбраў альтэрнатыўны варыянт. Тым часам аўтары праекта закона спасылаюцца на міжнародны вопыт. Перадусім Германіі і Расіі.Пашкевіч перакананы, беларусы ўзялі ўсё горшае, што ёсць у законах згаданых краін.

“Гэта не закон, а катастрофа. Асабліва я не чакаў таго, з якім цынізмам яны будуць абгрунтоўваць свой праект, маўляў, узялі лепшае з Расіі і Германіі. Яны горшае ўзялі!”

А запазычылі менавіта тэрмін альтэрнатыўнай службы (з расійскага варыянта) і вывад “альтэрнатыўшчыкаў” з-пад дзеяння Працоўнага кодэкса (з нямецкага). У дадатак праект скіраваны найперш на тых, хто не хоча служыць у войску паводле рэлігійных перакананняў. “Але ў нас і цяпер міністр абароны штогод вызваляе хлопцаў ад службы ў арміі па гэтай прычыне”, — гаворыцьПашкевіч.

Так што, такі доўгачаканы усімі беларускімі пацыфістамі закон можа ў выніку прынесці больш расчаравання, чым радасці. Пакуль жа ў Палаце прадстаўнікоў нават прыкладна не ведаюць, калі будуць галасаваць за з’яўленне ў Беларусі альтэрнатыўнай службы.

“Нават прыкладна нельга сказаць. Усё будзе залежаць ад таго, колькі будзе дапрацовак, дапаўненняў. Гэта можа быць чэрвень, можа быць май ці красавік. Праект толькі ўнесены, мы толькі падступаемся да яго”, — кажуць у Камісіі па працы і сацыяльных пытаннях.

Тым часам аўтары праекта ў фінансава-эканамічным абгрунтаванні пралічылі карысць, якую ён можа прынесці. Там гаворыцца, што скарыстацца законам змогуць прыкладна 80 чалавек у год.

Euroradio

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international