Гэніку Лойку не дазволілі пікет у Дзень абароны роднай мовы

2014 2014-02-18T16:18:43+0300 2014-02-18T16:18:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lojka-akcia3.jpg
Акцыя Геніка Лойкі каля гімназіі №4

Акцыя Геніка Лойкі каля гімназіі №4

Скульптар Гэнік Лойка падаў у Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне адзіночнага пікету 21 лютага, у Міжнародны дзень абароны роднай мовы.

За тры дні да плянаванага пікету яму патэлефанавалі з ідэалягічнага аддзелу Менгарвыканкаму, і жаночы голас па-расейску паведаміў, што пікет гарадзкія ўлады не дазволілі. Усе падрабязнасьці і прычыны будуць у лісьце, які спадар Лойка днямі атрымае поштаю.

Гэнік Лойка апавёў Радыё Свабода, што ў Міжнародны дзень абароны роднай мовы хацеў зноў выйсьці да сталічнай гімназіі № 4 у Кунцаўшчыне, дзе правёў пікет год таму. Але згодна з заканадаўствам пікетаваньне адміністрацыйных будынкаў забароненае, і ён падаў заяўку на адзіночны пікет на месцы, дзе летась яго затрымалі — каля гастраному на вуліцы Матусевіча, 75. І атрымаў адмову.

Летась 21 лютага каля ганку сталічнай гімназіі № 4 Гэнік Лойка разгарнуў плякат з надпісам «Віншую з Днём роднай мовы. Гімназія № 4 была апошняй зь беларускай мовай навучаньня». За гэтымі дзеяньнямі назіралі міліцыянты. Журналістам тады Гэнік Лойка заявіў, што адбываецца русыфікацыя адукацыі. Як прыклад ён падаў той факт, што ў 2012 годзе ў статут беларускамоўнай гімназіі № 4 былі ўнесеныя зьмены, якія дазваляюць выкладаць на расейскай мове.

Празь нейкі час Лойка скончыў пікетаваньне і сышоў. Яго затрымалі на вуліцы Матусевіча. У той жа дзень судзьдзя Фрунзенскага раённага суду Людміла Лапо прызнала Гэніка Лойку вінаватым у парушэньні закону аб масавых акцыях і прысудзіла яму 5 сутак арышту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international