Аршанскім прадпрымальнікам раяць не супрацоўнічаць з незалежным сайтам

2014 2014-02-18T12:26:58+0300 2014-02-18T12:26:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orshatut.by.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заснавальнік сайту www.orshatut.by Віктар Андрэеў не выключае, што пільная ўвага да рэсурсу звязана з выбарчай кампаніяй.

Сайт існуе больш за тры гады, на ім асвятляюцца мясцовыя навіны, а таксама навіны рэгіёну і вобласці. Размяшчаюцца таксама прыватныя аб'явы і рэклама тавараў ды паслуг. Аднаму з рэкламадаўцаў і параілі адмовіцца ад супрацоўніцтва, распавёў Віктар Андрэеў:

"Ды мяне звярнуўся чалавек і сказаў, што адмаўляецца ад рэкламы на сайце. Гэта было дзіўна, бо наша супрацоўніцтва доўжылася не адзін месяц. І чалавек патлумачыў, што яго папярэдзілі з КДБ, маўляў, сайт "не зусім той", і каб не было непрыемнасцяў, трэба прыбраць адтуль рэкламу. Я, канешне, пагадзіўся. Але ў такой форме незадавальнення дзейнасцю сайта яшчэ ніхто не выказваў".

З пэўнымі перашкодамі супрацоўнікам сайту даводзілася сутыкацца і раней: прыкладам, настаўніцу адной з аршанскіх школ упікалі за інтэрвью пра школьную мастацкую самадзейнасць, альбо вучня –выпускніка запалохалі, што ён не паступіць у ВНУ, калі свой артыкул пра акцыю супраць палення размесціць на гэтым рэсурсе, а не на сайце ГА БРСМ.

"Але каб у такое катэгарычнай форме ды са спасылкай на КДБ мне паведамлялі, што сайт нейкі шкодны ці небяспечны, - такога яшчэ не бывала. Верагодна, гэта спроба ціску перад выбарамі, бо наш рэсурс незалежны, і адным з апошніх матэрыялаў было паведамленне пра пікет кампаніі "Гавары праўду" ў Оршы. А магчыма, што проста камусці не падабаецца, што мы змяшчаем крытычныя матэрыялы па гарадскіх праблемах. Так ці інакш, але я хачу, каб нашы чытачы ведалі пра ціск на сайт, і таму я напісаў да іх адкрыты ліст", - гаворыць Віктар Андрэеў.

У гэтым лісце заснавальнік аршанскага сайту, у мінулым незалежны прафсаюзны актывіст, згадвае, што да незалежных СМІ ў Оршы здаўна ставяцца варожа. У 1990-я гады Віктар Андрэеў быў рэдактарам і выдаўцом газеты "Куцейна", з якой пачаліся праблемы пасля крытычных артыкулаў пра тагачаснага старшыню гарвыканкама. Урэшце газеце адмовілі ў рэгістрацыі, а пазней не ўдалося зарэгістраваць нават часопіс пра камунальную гаспадарку.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international