viasna on patreon

Брэст: адпіскі чыноўнікаў як сродак добраўпарадкавання дарог

2014 2014-02-18T11:39:53+0300 2014-02-18T11:39:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-sonechnaja-darogi-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі накіравана скарга жыхароў вуліцы Сонечнай наконт незадавальняючага стану тратуараў, дарожнага пакрыцця, а таксама адсутнасці ліўневай сістэмы на гэтай вуліцы.

У звароце адзначаецца, што яшчэ летась жыхары брэсцкага мікрараёна Рэчыца звярталіся да мясцовых уладаў з гэтымі набалелымі пытаннямі, аднак атрымлівалі адказы, што ва ўмовах скарачэння бюджэтнага фінансавання ажыццявіць мерапрыемствы па праектаванню і будаўніцтву тратуараў, дарожнага пакрыцця і сістэмы “ліўнёўкі” не ўяўляецца магчымым. Адначасова ў адказах гаворка ішла пра тое, што выкананне патрэбных работ у мікрараёне “будзе ўлічвацца пры фармаванні праграмы добраўпарадкавання на наступныя гады”, але не ўзгадваліся нават прыблізныя тэрміны выканання работ.
Як паведаміў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Ігар Маслоўскі, жыхары вуліцы Сонечнай лічаць рэакцыю брэсцкіх уладаў звычайнай адпіскай, бо па сутнасці калектыўны зварот н быў разгледжаны. “З адказаў гарвыканкама і аблвыканкама можна зрабіць выснову, што органы выканаўчай улады па згаданых у звароце фактах не прынялі ніякага рашэння, і гэта з'яўляецца парушэннем артыкулаў 9 і 15 Закона РБ “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, а таксама Закона РБ “Аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце насельніцтва”. Таму скаргай у Міністэрства ЖКГ актывісты нашай кампаніі, разам з жыхарамі вуліцы Сонечнай, хочуць дамагчыся, каб узгаданыя факты гаротнага стану гэтай вуліцы знайшлі сваё пацверджанне, а міністэрства выдала прадпісанне брэсцкім выканаўчым органам аб прыняцці мер па выпраўленню сітуацыі”, - кажа Ігар Маслоўскі і падкрэслівае, што ў сувязі з істотным павелічэннем інтэнсіўнасці пешаходнага і транспартнага руху, адкрыццём новых аб’ектаў, з’яўленнем аўтастаянкі і будаўніцтвам жылых дамоў, тэхнічны стан вуліцы Сонечнай яшчэ больш пагоршыўся.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства