Колькасьць зарэгістраваных ГА за 2013 год – найменшая ад 2005 году

2014 2014-02-18T11:39:12+0300 2014-02-18T11:39:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lawtrend_assambleia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства юстыцыі падвяло вынікі году вынікі рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і фондаў.  У 2013 годзе зарэгістравана 70 новых грамадзкіх аб’яднаньняў (2 міжнародныя, 11 рэспубліканскіх і 57 мясцовых), 1 асацыяцыя грамадзкіх аб’яднаньняў, 11 фондаў (1 міжнародны і 10 мясцовых). Паводле экспэртаў Асамблеі НДА і Цэнтру прававой трансфармацыі, колькасьць новых НКА ў 2013 годзе значна ніжэйшая за паказчыкі 2011 і 2012 гадоў, калі цягам году рэгістрацыю атрымлівалі больш за сто грамадзкіх аб’яднаньняў і больш за 20 фондаў. Разам з тым у 2013 годзе захавалася ранейшая тэндэнцыя рэгістрацыі спартовых грамадзкіх аб’яднаньняў – менавіта яны складаюць больш за палову новых грамадзкіх аб’яднаньняў.

Па стане на 1 студзеня 2014 году ў Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партый і 1057 партыйных арганізацый, 37 прафэсійных саюзаў (33 рэспубліканскія прафсаюзы, 1 тэрытарыяльны прафсаюз і 3 прафсаюзы ў арганізацыях) і 23193 прафсаюзныя арганізацыі, 2521 грамадзкае аб’яднаньне, зь іх 231 міжнароднае, 694 рэспубліканскія і 1596 мясцовых. Зарэгістравана і пастаўлена на ўлік 38915 арганізацыйных структур грамадзкіх аб’яднаньняў. Зарэгістраваны 31 саюз (асацыяцыя) грамадзкіх аб’яднаньняў, 145 фондаў (14 міжнародных, 5 рэспубліканскіх і 126 мясцовых), 7 рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадзкіх аб’яднаньняў.

У 2013 годзе зарэгістравана 70 новых грамадзкіх аб’яднаньняў (2 міжнародныя, 11 рэспубліканскіх і 57 мясцовых), 1 асацыяцыя грамадзкіх аб’яднаньняў, 11 фондаў (1 міжнародны і 10 мясцовых).

Па напрамках дзейнасьці зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь грамадзкія аб’яднаньні: фізкультурна-спартыўныя – 649; дабрачынныя – 396; моладзевыя – 256, у тым ліку дзіцячыя – 29; асьветніцкія, культурна-забаўляльныя, выхаваўчыя – 223; нацыянальных меншасьцяў – 112; інвалідаў вайны і працы, вэтэранаў – 86; навукова-тэхнічныя – 84; аб’ядноўваюць прыхільнікаў аховы прыроды, помнікаў гісторыі, культуры – 71; творчыя – 49; жаночыя – 30 і іншыя – 565.

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2013 год.

 

Асамблея НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international