Салігорск: Працэдура праверкі падпісных лістоў патэнцыйных кандыдатаў не зацікавіла

2014 2014-02-17T13:47:28+0300 2014-02-17T13:47:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sbor-podpisey-glavnaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паседжанне Салігорскай раённай выбарчай камісіі па праверцы сапраўднасці падпісных лістоў адбылося 14 лютага ў будынку мясцовага выканкаму. Па словах прысутнага пры праверцы доўгатэрміновага назіральніка ад БХК Леаніда Мархоткі, нікога з прэтэндэнтаў у кандыдаты ці іх прадстаўнікоў на паседжанні не было.

Сабраныя подпісы былі сваечасова прадстаўленыя ў камісію ўсімі 26-цю зарэгістраванымі ініцыятыўнымі групамі. Камісія вызначала адпаведнасць лістоў дзеючаму заканадаўству - правільнасць і паўнату запаўнення графаў, адпаведнасць адрасу пражывання падпісантаў выбарчай акрузе прэтэндэнта ў кандыдаты. Праваабаронца адзанчае, што з пачатку выбараў гэта было першае насамрэч працоўнае паседжанне выбаркаму.

- Доўжылася яно амаль гадзіну і мела сапраўдны працоўны характар. У адрозненне ад ранейшых 15-хвілінных сходак Салігорскага выбаркаму з адзінагалосным галасаваннем па падрыхтаваных нявядома кім і як пытаннях, цяпер усе члены камісіі прымалі непасрэдны ўдзел у разглядзе прадстаўленых патэнцыйнымі кандыдатамі падпісных лістоў, - кажа Леанід Мархотка.

Зрэшты, саміх прэтэндэнтаў гэты важнейшы для іх кандыдацкага лёсу этап выбарчай кампаніі аніяк не зацікавіў. Акрамя членаў камісіі і назіральніка ад БХК на паседжанні прысутнічаў толькі намеснік старшыні Салігорскага райвыканкаму па ідэалагічнай працы Мікалай Маскевіч. Як высветлілася, ён быў зарэгістраваны ў вабарчай камісіі назіральнікам ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Па словах старшыні камісіі Людмілы Цыбулёнак, нікому з прэтэндэнтаў на кандыдацтва аб паседжанні па праверцы падпісных лістоў не паведамлялася, але і самі патэнцыйныя кандыдаты ў камісію па інфармацыю аб даце і часе паседжання не звярталіся.

Леанід Мархотка адзначыў і пэўны прагрэс у працы камісіі. Пасля заўваг назіральніка папярэджваць аб даце і часе паседжання пачалі загаддзя, а ў кожнага члена выбаркаму з’явіліся бэйджыкі з прозвішчам. З іншага боку, выявілася, што члены выбарчай камісіі насмарэч далёка не самыя дасведчаныя і падрыхтаваныя, як пра гэта казалася мяцовымі ўладамі на паседжанні па яе фармаванні.

- Напрыканцы паседжання ўсім членам камісіі раздалі пэўную колькасць падпісных лістоў для непасрэднай праверкі сапраўднасці подпісаў у падпісантаў. Практычна ўсе члены камісіі пачалі запытвацца, што і як разбіць з імі далей. Многія не ведалі элементарных рэчаў. Вялікі сумнеў, што гэтыя людзі неяк навучаныя. Але ж гэта не ўчастковая камісія, а тэрэтарыяльная.  Тут такога быць не павінна. Тут мусяць працаваць ужо падрыхтаваныя людзі, можна сказаць, лепшыя з лепшых, - падсумоўвае вынікі свайго назірання праваабаронца Леанід Мархотка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international