У рабочых забіраюць грошы на будаўніцтва праваслаўнай царквы

2007 2007-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі прадстаўніка РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" (БХК) з Баранавічаў, мясцовы гарвыканкам абавязаў дзяржаўныя прадпрыемствы аказваць дапамогу ў будаўніцтве Храма Жонак-міраносіц Беларусскага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы.

Так, з заробку рабочых аўтаагрэгатнага заводу бухгалтэрыя вылічыла бяз іхнага ведама па 5 тысяч рублёў. Аналагічная сітуацыя адбылася і на іншых прадпрыемствах гораду. Пералічэньні ідуць пад кодам 015 "Агульныя фонды".

БХК лічыць дзеяньні адміністрацыі Баранавічаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў незаконнымі, бо парушаюць правы грамадзянаў.

У Беларусі царква аддзеленая ад дзяржавы, і кожны мае права самастойна вызначаць сваё стаўленьне да рэлігіі. Згодна ч. 2 арт. 4 Канстытыцыі РБ "ідэалогія палітычных партый, рэлігійных альбо іншых грамадзкіх аб'яднаньняў сацыяльных групаў не можа ўстанаўлівацца ў якасьці абавязковай для грамадзянаў".

У той жа час, сёньня на ўрачыстай цырымоніі асьвячэньня Сьвята-Нікольскага кафедральнага сабора ў Бабруйску Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт заявіў, што чым больш у Беларусі будзе храмаў – тым грамадзтва будзе чысьцейшым, мацнейшым і духоўным. Толькі чамусьці ў Беларусі будаўніцтва храмаў адной канфесіі вітаецца, а іншыхм - ствараюцца розныя перашкоды, як напрыклад, з будынкам пратэстанцкай царквы "Новае жыцьцё".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international