На заключным этапе выбарчай кампаніі міліцыя будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме

2014 2014-02-17T09:51:06+0300 2014-02-17T09:51:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miliciaby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 17 па 24 сакавіка асабісты склад органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, унутраных войскаў, задзейнічаны ў забеспячэнні аховы грамадскага парадку і бяспекі дарожнага руху падчас падрыхтоўкі і правядзення выбараў у мясцовыя саветы, будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Гэта прадугледжана загадам МУС ад 4 лютага № 39, паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

Пра гэта піша БелаПАН.

Гэтым жа загадам рэгламентаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам асобныя пытанні арганізацыі дзейнасці супрацоўнікаў , ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу ў названы перыяд.

Па інфармацыі МУС, усяго ў краіне створана 18.816 выбарчых акругаў, у якіх пазначылі сваё імкненне да дэпутацкага мандату 22.784 чалавекі. Самай распаўсюджанай формай вылучэння быў ​​збор подпісаў, якім скарысталіся 62,5 % кандыдатаў на месцы ў саветах дэпутатаў XXVII склікання. Працоўныя калектывы на вёсцы і ў малых гарадах з'яўляюцца асноўным рэзервам папаўнення дэпутацкага корпуса, што пацвердзіла дэлегаванне імі траціны кандыдатаў. Большасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, заяўленых для ўдзелу ў выбарах, пайшлі па даверуы таварышаў па службе.

Палітычныя партыі вылучылі ўсяго каля 3 % кандыдатаў. Найбольш актыўныя Камуністычная партыя Беларусі, Ліберальна-дэмакратычная і Беларуская партыя левых "Справядлівы свет". У сталіцы доля партвылучэнцаў перавысіла 35%.

У цэлым на месца ў Мінгарсавет назіраецца самы высокі конкурс - у сярэднім 4,7 у акрузе. У абласцях паказчык складае 2,3, у лідэрах Магілёўская вобласць. У райсаветах і гарсавета гарадоў абласнога падпарадкавання конкурс на ўзроўні 1,5 чалавека на месца, а ў гарадах раённага падпарадкавання - 1,2. У многіх сельскіх і пасялковых саветах выбары могуць прайсці на безальтэрнатыўнай аснове.

У разрэзе сфер занятасці больш за ўсё сярод кандыдатаў педагогаў, дзеячаў навукі і культуры, медыкаў (28,2 %) і аграрыяў (22,7 %). Амаль 12 % вылучэнцаў - прадстаўнікі дзяржорганаў, да іх аднесены і дзеючыя старшыні саветаў. Заяўлены больш за 300 супрацоўнікаў АУС і вайскоўцаў УВ. Дэпутатаў дзеючага склікання 47,3 %, жанчын - 46,3 %, моладзі да 30 гадоў - каля 5%. Сярод прэтэндэнтаў 28 грамадзянаў Расіі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international