На юрыдычную непісьменнасць службовых асоб Алена Марчанка скардзіцца ў суд

2014 2014-02-15T22:51:57+0300 2014-02-15T22:51:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-mahiliouski_ablasny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Магілёўскага абласнога суда

Будынак Магілёўскага абласнога суда

Жыхарка вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алена Марчанка 13 лютага накіравала скаргу ў Магілёўскі абласны суд на пастанову суда Клімавіцкага раёна, згодна з якой яе адміністрацыйная справа накіравана на новы разгляд, а не спыненая з-за шматлікіх парушэнняў заканадаўства службовымі асобамі.

Алена Марчанка просіць Магілёўскі абласны суд адмяніць пастанову суддзі Гурыновіч І. А. ад 6 лютага і адміністрацыйную справу супраць яе спыніць. Таксама Алена Марчанка звяртаецца да Магілёўскага абласнога суда з просьбай вынесці прыватныя вызначэнні на адрас адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама, галоўнага ветэрынарнага інспектара Клімавіцкага раёна Зянько С. С. і пракурора Клімавіцкага раёна, а таксама на адрас суддзі Гурыновіч І. А. суда Клімавіцкага раёна за дапушчаныя грубыя парушэнні адміністрацыйнага працэса.

Спадарыня Марчанка просіць разгледзець маючуюся ў матэрыялах справы яе скаргу пракурору Клімавіцкага раёна на незаконныя дзеянні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага раёна і прыняць меры рэагавання да яе кіраўніцтва ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Таксама ў дадатковай скарзе ў Магілёўскі абласны суд Алена Марчанка просіць суд вынесці прыватнае вызначэнне на адрас кіраўніцтва Клімавіцкага райвыканкама. На думку Алены Марчанка, дзеянні кіраўніцтва Клімавіцкага райвыканкама і яго адміністрацыйнай камісіі сведчаць аб іх юрыдычнай неадукаванасці, а таксама кажуць пра пагарду да правоў грамадзянаў, якія прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

Нагадаем, што процістаянне спадарыні Марчанкі з мясцовымі ўладамі пачалося пасля таго, як яна выступіла супраць знішчэння свіней у сувязі з небяспекай распаўсюджання афрыканскай чумы.

Пастановай па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні ад 08.01.2014 года адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама спадарыня Марчэнка была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.15.38 КаАП у выглядзе папярэджання за парушэнне ветэрынарных і ветэрынарна-санітарных правіл.

Алена Марчанка не пагадзілася з вынесенай пастановай і падала скаргу ў суд Клімавіцкага раёна. Таксама спадарыня Марчанка падала скаргу на дзеянні службовых асоб адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама на імя пракурора Клімавіцкага раёна. У скарзе яна звярнулася з просьбай правесці праверку дзейнасці адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама ў сувязі з тым, што пры разглядзе яе адміністрацыйнай справы былі дапушчаны парушэнні заканадаўства.

6 лютага суд Клімавіцкага раёна адмяніў пастанову адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама і пастанавіў адправіць справу жыхаркі вёскі Домамерычы Алены Марчанкі на новы разгляд.

Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што пры разглядзе адміністрацыйнай справы Алены Марчанкі сябры адміністрацыйнай камісіі і службовыя асобы Клімавіцкага райвыканкама дапусцілі шматлікія парушэнні, таму справа супраць яе павінна быць спыненая.

“Там столькі парушэнняў, што іх нават пералічыць цяжка, - кажа Барыс Бухель. – Адміністрацыйная справа супраць Алены Марчанка, безумоўна, павінна быць спыненая”.

Алена Марчанка займаецца свінагадоўляй, каб былі грошы аплочваць лячэнне сына, які з’яўляецца інвалідам з дзяцінства. Зараз сыну патрабуецца чарговая аперацыя, якую патрэбна рабіць у Расіі. Мясцовыя ўлады ніякай дапамогі сям’і спадарыні Марчанка не аказваюць, усе свае праблемы яна вымушаная вырашаць сама.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international