Адвакаты Аляксандра Казуліна накіруюць скаргу Генеральнаму пракурору Беларусі

2007 2007-05-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вярхоўны суд Беларусі адмовіў адвакатам Аляксандра Казуліна ў задавальненьні іх нагляднай скаргі на прысуд палітыку. Адмысловы дакумэнт падпісаў намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч.

Паводле гэтага дакумэнту, скарга разгледжаная 21 траўня, празь месяц пасьля яе падачы.

— У нас застаецца адзіны шлях — гэта наглядная скарга на імя Генэральнага пракурора Беларусі Пятра Міклашэвіча, — распавёў Радыё Свабода былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч. — Але ўжо зараз відавочна, што рэжым прадэманстраваў сваю нягнуткасьць і няздольнасьць ісьці насустрач патрабаваньням беларускай і ўсясьветнай дэмакратычнай грамадзкасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international