Старшыня Бярозаўскага райвыканкама баіцца, што на прыём могуць прынесці бомбу

2014 2014-02-15T00:38:34+0300 2014-02-15T10:17:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynounikkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два тыдні таму адна з членаў савета шматкватэрнага дома ў Бярозе запісалася на прыём да старшыні райвыканкама Юрыя Наркевіча па жыллёва-камунальных пытаннях і папярэдзіла, што будзе з ёю яшчэ 2 чалавекі з гэтага савета.

Калі жанчыны прыйшлі на прыём, упраўсправамі райвыканкама Вольга Шып стала ўгаворваць іх пайсці на прыём да намесніка ці начальніка ЖКГ. Пры гэтым прыёму старшыні райвыканкаму чакаў толькі адзін чалавек, пазней падыйшлі яшчэ двое.

Жанчыны з савета дома настаялі на сваім, таму што пытанне лічылі занадта сур’ёзным.

Калі прыйшла іх чарга, у прыёмнай сакратарка і ўпраўсправамі, засланіўшы сабою дзверы старшыні, заявілі: сумачкі пакінуць у прыёмнай, браць з сабой нельга – а раптам там бомба!

Дыктафон у руках адной з жанчын выклікаў шок. Жанчыны сказалі, что хочуць запісаць размову, пытанне сур’ёзнае, і калі прыйдзецца звяртацца да вышэйшай інстанцыі, трэба, каб не было ў атрыманай інфармацыі супярэчнасцяў. Рэакцыя служачых выканкаму было такім: не пойдзеце зусім -- прапусцім толькі тую, якая запісана на прыём, маўляў, яна пры запісу не папярэджвала, што з ёю яшчэ будуць людзі. На пратэсты жанчыны, што гэта няпраўда, што яна папярэджала пра тое, што будзе не адна, ніхто не звяртаў увагі.

У руках не прапушчаных прадстаўнікоў савета засталася папка, якая ўтрымлівала інфармацыю пра фінансавыя маніпуляцыі прадпрыемства “Бярозажылсэрвіс” з іх домам.

Жанчыны папрасілі паказаць ім пісьмовае рашэнне, згодна з якім нельга праходзіць з дамскімі сумачкамі. На гэта юрыст райвыканкама Яўген Кашталян сказаў: атрымаеце па пошце.

Жанчыны напісалі скаргу ў адпаведную кнігу райвыканкама. Яны таксама вырашылі падаць заяву ў пракуратуру, дзе ставяць пытанне: на якой падставе ім забаранілі зайсці да чыноўніка і прымушалі пакінуць у прыёмнай асабістыя рэчы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international