У Глыбокім падалі заяўку на пікет да Дня Волі

2014 2014-02-14T15:08:54+0300 2014-02-14T15:08:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzen-voli-2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя актывісты Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач звярнуліся ў райвыканкам па дазвол на святочную акцыю.

"Мы, глыбачане, проста абавязаныя быць лідэрамі ў святкаванні Дня Волі. Бо гэта ў нас усталявалі бюст Вацлава Ластоўскага, выбітнага беларускага гісторыка і грамадскага дзеяча, у нас усталявана і мемарыяльная шыльда ў гонар выбітнага дзеяча беларускага адраджэння Клаўдзія Дуж-Душэўскага, які нарадзіўся ў Глыбокім і лічыцца аўтарам бел-чырвона-белага сцяга, нацыянальнага сімвала беларусаў", -- гаворыць Зміцер Лупач.

Заяўка на акцыю пададзена, і актывісты чакаюць адказу ад мясцовых уладаў. Таксама Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач чакаюць адказу і наконт акцыі да Дня Канстытуцыі, замоўленай на 15 сакавіка. Чаканне даволі напружанае: апошні пікет, мэтай якога была дэманстрацыя салідарнасці з палітвязнямі, улады правесці не дазволілі. Аспрэчыць забарону праз суд таксама не ўдалося.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international