Брэст: пракуратуру просяць распачаць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніцтва камунальнай службы і гарвыканкама

2014 2014-02-14T14:22:58+0300 2014-02-14T14:22:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-dom-astrouskaga-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары дома №10 па вуліцы Астроўскага абвінавачваюць адказных асоб гарадскога ЖРЭУ і Брэсцкага гарвыканкама ў крадзяжы, злоўжываннях службовымі паўнамоцтвамі і бяздзейнасці.

Аўтары звароту ў пракуратуру ўпэўненыя, што сваёй бяздзейнасцю названыя структуры нанеслі ім сур'ёзную матэрыяльную шкоду, бо жыхары дома ў свой час заключылі дамову і аплачавалі паслугі, каб будынак рамантаваўся і знаходзіўся ў належным стане. Аднак чыноўнікі цягнулі з рамонтам, а пасля прызналі дом аварыйна небяспечным. На думку грамадзян, гарвыканкам не выканаў свае абавязкі ў справе захавання камунальнай і прыватнай уласнасці, а таксама гісторыка-культурнай каштоўнасці, бо дом па вуліцы Астроўскага размешчаны ў цэнтры Брэста горада і знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Жыхары дома таксама лічаць, што ім нанесена маёмасная шкода і просяць пракуратуру прыцягнуць вінаватых службовых асоб да крымінальнай адказнасці.

Як адзначыў праваабаронца Раман Кісляк, улады бяздзейнічалі наўмысна. З-за адсутнасці рамонту дом разбураўся, яго кошт зніжаўся, а ў выніку жыхароў на нібыта законных падставах спрабуюць выселіць на гарадскія ўскраіны, каб пасля прпанаваць інвестару зямлю ў самым цэнтры горада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international