"Праваабаронцы супраць катаванняў" прапанавалі ЦІП на Акрэсціна набыць тэлевізары для затрыманых

2014 2014-02-14T12:18:11+0300 2014-02-14T12:18:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cip-akrescina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Умовы ўтрымання затрыманых у ізалятарах часовага ўтрымання прыводзяць у жах, адзначаюць праваабаронцы. 

 

У камерах антысанітарыя, адсутнічае мэбля, дрэннае асвятленне і іншыя парушэнні, якія ператвараюць адбыццё пакарання ў сапраўднае катаванне. Былыя адміністрацыйна арыштаваныя не перастаюць пісаць скаргі на ўмовы ўтрымання, бо час, праведзены ў такіх ўмовы, немагчыма узгадваць без агіды.

З восені 2012 г. Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама па адрасе Мінск, зав. Акрэсціна, 36 зачынены на капітальны рамонт.

У адпаведнасці з п. 27 Правілаў унутранага распарадку спецыяльных устаноў органаў унутраных спраў, якія выконваюць адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, зацверджаных Пастановай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 8 жніўня 2007 г. № 194, камеры спецыяльных устаноў абсталююцца:

- сталом і лавамі з колькасцю пасадачных месцаў па колькасці месцаў у камеры;
- санітарным вузлом;
- рукамыйніцай (па магчымасці), а таксама кранам з вадаправоднай вадой (бачком з пітной вадой);
- тумбачкай для захоўвання туалетных прыладаў;
- сеткавым радыёпрымачом ;
- урнай для смецця ;
- вентыляцыйным абсталяваннем;
- тэлевізарам (пры наяўнасці магчымасці).


Простыя грамадзяне, сцвярджаюць "Праваабаронцы супраць катаванняў", гатовыя добраахвотна дапамагчы дзяржаве і ЦІП, каб умовы ўтрымання адпавядалі нацыянальнаму беларускаму заканадаўству.

У сувязі з гэтым актывіст Аляксандр Вялітчанка накіраваў зварот начальніку ЦІП, дзе прапануе дапамогу ў набыцця тэлевізараў, якія будуць набытыя на сабраныя ад грамадзян сродкі.

«Мы лічым , што наяўнасць тэлевізараў у камерах будзе станоўча ўплываць на ўмовы ўтрымання адміністрацыйна арыштаваных і адміністрацыйна затрыманых асоб, будзе ствараць больш гуманныя ўмовы ўтрымання затрыманых, якія адпавядаюць міжнародным стандартам, а таксама спрыяць найбольш поўнай адпаведнасці дзеючага заканадаўства» , - патлумачыў актывіст.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international