На мяжы зноў затрымалі друкаваную літаратуру

2014 2014-02-14T11:21:18+0300 2014-02-14T11:21:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bandarenka-00.jpg
Андрэй Бандарэнка. Фота: svaboda.org

Андрэй Бандарэнка. Фота: svaboda.org

Гадавую справаздачу прыватнай культурна-асветніцкай установы “Платформа інавэйшн” адпраўляюць на экспертызу на прадмет наяўнасці экстрэмісцкіх і паклёпніцкіх матэрыялаў.

Увечары 13 лютага на беларускай мяжы для дагляду затрымалі кіраўніка “Платформы” Андрэя Бандарэнку. У аўтамабілі мытнікі знайшлі некалькі асобнікаў гадавой справаздачы пра дзейнасць арганізацыі.

Праз некалькі гадзін перамоваў мытнікі правялі поўны дагляд аўто і затрымалі для правядзення экспертызы ўсе асобнікі справаздачы. Андрэй Бандарэнка падкрэслівае, што гадавая справаздача “Платформы” з’яўляецца адкрытым дакументам і размешчана на афіцыйным сайце арганізацыі.

Раней ні ў аднаго з дзяржаўных органаў прэтэнзій да гэтых справаздач не ўзнікала.

Нагадаем, што цягам апошніх сямі год на беларускай мытні ўжо затрымлівалі цэлы шэраг друкаваных выданняў, многія з якіх пазней судом прызнаваліся экстрэмісцкімі ці забароненымі для распаўсюду на тэрыторыі Беларусі. Летась такі лёс, напрыклад, напаткаў альбом “Прэс-фота Беларусі 2011”, а сёлета – кнігу Алеся Бяляцкага “Асвечаныя Беларушчынай”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international