Андрэй Гайдукоў сустрэнецца зь сям’ёй

2014 2014-02-14T10:32:28+0300 2014-02-14T11:46:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Палітвязьню Андрэю Гайдукову, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калоніі №19, дазволілі доўгатэрміновае спатканьне з роднымі. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла ягоная маці Вольга Гайдукова.

«Лісты цяпер сталі ісьці лепш. Мы рады, вядома, бо званкі званкамі, але лісты таксама важныя. Дзесьці тры разы на месяц ён тэлефануе нам. Зьбіраемся на спатканьне ў другой палове лютага. Дакладны дзень яшчэ прызначаць. Апошні раз мы сустракаліся недзе 26 сьнежня. Але гэта было кароткатэрміновае спатканьне, і мы прагаварылі літаральна хвілін 40. А цяпер у нас будзе доўгатэрміновае спатканьне. Мы там будзем зь ім трое сутак і ўжо абмяркоўваем, што прывязем і перададзім», - адзначыла яна.

Маці палітвязьня дадала, што адчувае ён сябе нармалёва і нават пачаў гуляць у шахматы.

«Бацька Андрэя - кандыдат у майстры спорту па шахматах. У дзяцінстве ён вучыў Андрэя, але, мабыць, не паддаваўся, таму сыну было нецікава. А зараз даслаў паштоўку, што выйграў першую ў сваім жыцьці партыю ў шахматы, чаму бацька быў вельмі рады. Таксама цешыць тое, што засталося менш за тры месяцы. Спадзяюся, яны пройдуць хутчэй, чымся ўвесь астатні час», - сказала Вольга Гайдукова.

Нагадаем, 1 ліпеня 2013 г. актывіста апазыцыі Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым у «спробе ўстанаўленьня кантактаў з замежнай выведкай» і прысудзілі да 1,5 гадоў калёніі. Прысуд яму вынес Віцебскі абласны суд, а паседжаньне праходзіла ў закрытым рэжыме.

"Віцебская Вясна"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international