Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі абмеркаваная на круглым стале Парламенцкай Асамблеі АБСЕ

2014 2014-02-13T16:41:50+0300 2014-02-13T17:39:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/osce_sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 лютага ў Вене пачалася праца чарговай зімовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ (ПА АБСЕ), у якой прымаюць удзел больш за 260 дэпутатаў з 54 краін. Удзел у паседжанні Камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай Асамблеі прыняў  намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Ён паведаміў, што сёння адбыліся дэбаты па тэме верхавенства права праз прымяненне нормаў міжнароднага права, у якіх прымалі ўдзел дырэктар  бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Янэз Ленарчыч і прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч.

У дэбатах прымалі ўдзел і спецыяльна запрошаныя прадстаўнікі розных краін: лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і былы кандыдат у прэзідэнты  Андрэй Саннікаў, кіраўнік Інстытута па правах прэсы Рашыд Хаджылі (Азербайджан), дырэктар Казахстанскага бюро па правах чалавека Яўген Жоўціс, Нурыцін Дэмір (Нацыянальная асамблея Турцыі), а таксама Валянцін Стэфановіч.

У гэты ж дзень адбыўся Круглы стол па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Мадэратарам выступіў кіраўнік рабочай групы Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі Крысціян Хольм (Швецыя).

Паседжанне зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ працягнецца заўтра, 14 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства