У Шклове ідэолагі навучылі педагогаў, як арганізоўваць выбары

2014 2014-02-13T13:49:17+0300 2014-02-13T13:49:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padlik-kamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напрыканцы студзеня ў Шклове быў праведзены семінар “Актуальныя пытанні інфармацыйна-прапагандысцкай дзейнасці ў перыяд выбарчай кампаніі”. Як паведамляе раённая газета “Ударны фронт” (№12 ад 12 лютага 2014 года), семінар быў арганізаваны аддзелам ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама для педагогаў, а калі больш канкрэтна – для дырэктароў і намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай працы навучальных устаноў Шклоўскага раёна.

Мэтай мерапрыемства, якое праходзіла ў Шклоўскім прафесійным ліцэі №12, было “матываваць удзельнікаў семінара на ідэалагічную працу, у чарговы раз звярнуць увагу на важнасць інфармацыйнай працы напярэдадні вялікай палітычнай кампаніі”. Падчас яго правядзення начальнік ідэалагічнага аддзела Шклоўскага райвыканкама Сяргей Артамонаў таксама нагадаў кіраўнікам навучальных устаноў аб важнасці не толькі працы з навучэнцамі, але і з калектывамі ўстаноў адукацыі.

Намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях і інфармаванні Аляксандр Давыдовіч у сваім выступе яшчэ раз падкрэсліў важнасць выбараў і ўдзелу ў іх кожнага, ахарактэрызаваў бягучы момант перадвыбарчай кампаніі і датыкнуўся арганізацыйных пытанняў, бо шмат якія ўчасткі будуць арганізаваныя менавіта ў школах.

Дарэчы, менавіта Аляксандр Давыдовіч узначальвае акруговую выбарчую камісію Шклоўскай гарадской выбарчай акругі №57 па выбарах дэпутата Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання.

Неабходна адзначыць, што менавіта работнікі сістэмы адукацыі складаюць аснову большасці ўчастковых выбарчых камісій у Шклоўскім раёне. Падобна на тое, што іх непасрэдныя кіраўнікі атрымалі неабходныя ўстаноўкі ад ідэолагаў, як павінны прайсці выбары ў мясцовыя Саветы ў Шклоўскім раёне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international