19-га верасня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” збіраецца правесці акцыю салідарнасці з беларускімі журналістамі пад назвай “Дзень зачыненых газет”.

2003 2003-09-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акрамя прадстаўнікоў беларускай недзяржаўнай прэсы, у мерапрыемстве возьмуць удзел міжнародныя арганізацыі: Article 19, Украінскі Інстытут масавай інфармацыі (IMI), малдоўскі Незалежны цэнтр журналістыкі (IJС), расійскі Цэнтр экстрэмальнай журналістыкі, Саюз журналістаў Літвы. У межах акцыі запланавана ўручэнне прэміі Д. Завадскага (“1-ый телеканал”, Расія) беларускім журналістам.
Запрашаем вас далучыцца да акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі і ўзяць удзел у “Дні зачыненых газет”. Месца правядзення – канферэнц-заля гатэлю “Беларусь”, вул. Старажоўская, 15.
У праграме:
• уручэнне беларускім журналістам прэмій “1-го телеканала” (Расія) прысвечаных знікламу беларускаму журналісту Дзмітрыю Завадскаму (уручае кіраўнік аддзелу спецпраектаў інфармацыйнай дырэкцыі “1-го телеканала” Павел Шарамет);
• выступы ўдзельнікаў, гасцей “Дня зачыненых газет”;
• дэманстрацыя відэаматэрыялаў, прысвечаных працы беларускіх недзяржаўных СМІ;
• выступы беларускіх музыкаў;
• вёрстка сімвалічнай “Адкрытай газеты”;
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international