Віктар Шаршун атрымаў медычныя дакументы аб збіцці міліцыянтамі

2014 2014-02-13T12:58:12+0300 2014-02-13T12:58:12+0300 be

52-гадовы мінчук, якога 8 лютага збілі міліцыянты за тое, што ён вывесіў на сваім балконе на бульвары Шаўчэнкі бел-чырвона-белы сцяг, мае медыцынскае сведчанне траўмаў, якія былі яму нанесеныя.

Згодна з пратаколам ён абвінавачваецца паводле арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў) і 23.5 (абраза службовай асобы пры выкананьні ёю службовых паўнамоцтваў) КаАПП Рэспублікі Беларусь. У міліцыі яму сказалі чакаць позвы ў суд.

«Позву ў суд я пакуль не атрымаў. Толькі змог забраць даведку з гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Я патрабаваў яе ў дактароў яшчэ тады, калі хуткая дапамога прыязджала да мяне ў РУУС Цэнтральнага раёна, куды мяне пасьля збіцця даставілі міліцыянты. Аднак змог атрымаць толькі цяпер, напісаўшы адпаведную заяву», — сказаў Віктар Шаршун.

У выпісцы з медычных дакументаў сярод іншага адзначаецца, што падчас знешняга агляду 8 лютага зафіксаваныя шматлікія ссадзіны і вонкавыя пашкоджанні скураных пакроваў. У якасьці дыягназу там адзначаецца магчымы закрыты пералом 8-9 рабрынаў злева.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international