Суд Ленінскага раёна Магілёва нагадвае пра судовыя пасяджэнні смс-паведамленнямі (фота)

2014 2014-02-12T12:58:02+0300 2014-02-12T12:58:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-sms.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новая дадатковая магчымасць інфармаваць грамадзян аб даце, месцы і часе судовага пасяджэння з’явілася ў раённым судзе горада. Адным з першых такое смс-паведамленне атрымаў грамадскі актывіст Аляксандр Хамратаў.

“Спачатку здзівіўся, затым успрыняў гэта як факт. Вельмі зручна, бо нагадвае аб тым, што, дзе і калі адбудзецца”, - кажа Хамратаў.

Праваабаронца Барыс Бухель таксама вітае новаўвядзенне.

“Гэта добрая з’ява. Суды усё больш актыўна пачынаюць выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі. У Магілёўскім абласным судзе ўжо з’явілася магчымасць відэа-пасяджэнняў. Ужо не трэба ехаць у Мінск ці ў іншы горад. Цяпер – смс-паведамленні. Тым не менш, гэтыя смс-кі мусяць быць дадатковым спосабам інфармавання грамадзян, а асноўным мусіць з’яўляцца сама позва”, - кажа праваабаронца. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international