Стала вядомая колькасць вылучаных кандыдатаў на мясцовыя выбары

2014 2014-02-12T12:55:34+0300 2014-02-12T12:55:34+0300 be

Вось што паведаміў Еўрарадыё сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік: "Агулам на 18816 выбарчых акругаў вылучана 22784 кандыдаты. Конкурс невялікі: 1,2 на адно месца. У горадзе Мінску ён складае 4,7 на адно месца, у сярэднім па Магілёўскай вобласці — 1,9... Хаця па ўзроўнях саветаў конкурс будзе розны".

Паводле слоў Лазавіка, у абласныя саветы ён складзе больш 2 чалавекі на месца, у раённыя саветы — 1,5-2, а ўжо на выбарах у саветы пасялковыя і сельскія "будуць акругі і безальтэрнатыўныя".

Больш за 60% кандыдатаў былі вылучаныя грамадзянамі шляхам збору подпісаў. Працоўныя калектывы вылучылі больш за 30%, палітычныя партыі — каля 3%. Сярод палітычных партый лідарамі з'яўляюцца: Камуністычная партыя Беларусі — каля 1,2%, Ліберальна-дэмакратычная партыя — 0,7%, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" і Аб'яднаная грамадзянская партыя — па 0,5. Астатнія партыі маюць яшчэ менш.

Сярод вылучаных 47,3% — дзейныя дэпутаты, жанчыны складаюць 46,3%, моладзь — больш за 5%. Сярод вылучаных кандыдатаў ёсць 28 грамадзян Расіі. ЦВК налічыў 257 беспрацоўных (1,1%), 671 пенсіянера (2,9%).

Нагадаем, з 11 лютага пачалася рэгістрацыя кандыдатаў. Яна працягнецца да 20 лютага. Дзень выбараў у мясцовыя савеыт прызначаны на 23 сакавіка.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international