Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка

2014 2014-02-12T10:12:47+0300 2014-02-12T10:12:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rada.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Семінар для прадстаўнікоў/-чак беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў, зацікаўленых у сістэмнай працы на карысць інтарэсаў моладзі, адбудзецца 22-23 лютага.

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”, пры падтрымцы Еўрапейскага Моладзевага Форума, запрашае ўдзельнікаў беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў  прыняць удзел у семінары, скіраваным на пашырэнне ведаў маладых беларусаў па тэмах, звязаных з моладзевай палітыкай і прасоўваннем інтарэсаў моладзі на розных узроўнях. Семінар “Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка” з’яўляецца першым з мерапрыемстваў, запланаваных Радай для правядзення ў 2014 годзе ў межах адукацыйнага курса “Акадэмія моладзевай палітыкі”.

Першы семінар пройдзе 22-23 лютага ў Мінску.

Тэмы семінара

Што такое моладзевая палітыка і чаму моладзь вылучаецца асобнай катэгорыяй.

Развіццё моладзевай палітыкі ў Еўропе.

Праблемы развіцця моладзевай палітыкі ў Беларусі, магчымасці на яе ўплываць.

Хто можа прыняць удзел у семінары?

Да ўдзелу ў першым семінары, які пройдзе 22-23 лютага ў Мінску, запрашаюцца прадстаўнікі/-чкі недзяржаўных моладзевых арганізацый ці ініцыятыў ва ўзросце ад 18 да 31 году, якія пражываюць у Беларусі і зацікаўленыя ў працы, скіраванай на абарону і прасоўванне інтарэсаў беларускай моладзі.

Перавага пры адборы будзе аддавацца прадстаўнікам/-чкам сяброўскіх арганізацый Беларускага нацыянальнага савета “РАДА”. Вітаецца актыўны ўдзел моладзі з рэгіёнаў Беларусі.

Што трэба, каб прыняць удзел?

Каб прыняць удзел неабходна запоўніць анкету (у далучаным файле) і выслаць яе да 20 лютага на адрас info@rada.fm з тэмай ліста “АМП”.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне падчас семінара.

 

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international